Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Верлібр другі. Яны вяртаюцца

На мейсцы вырубаных садоў і паркаў
Растуць высокія будынкі.
Будынкі з тысячамі квартер
І мільёнамі чорных вокан.
І тым, хто іх будаваў, здаецца,
Што гэтыя волаты назаўсёды
Сталі панамі новай прыроды. Але…
Ноччу
Ў кожнай квартэре,
Ў кожным пакоі
З’яўляюцца душы забітых дрэў,
Якія шумяць лісьцейкам
Над ложкамі дзяцей і дарослых.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Верлібр другі. Яны вяртаюцца - Максім Меркулаў