Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пахне спелай антонаўкай восеньскі сад

Пахне спелай антонаўкай восеньскі сад…
Пастаю, адыду і вярнуся назад.
Ціха, яблык, не падай,
Не будзі маю радасць,
Да відна не будзі,
Пасядзі
На галіне –
Хай паспіцца дзяўчыне.

А крыніца паціху булькоча ў кустах
Аб зялёных вачах і аб мілых руках,
Што красуня лясная
Пра мяне ўспамінае…
Дык, ручай, не шапчы,
Зацурчы
Па даліне, –
Час прачнуцца дзяўчыне!

І мы самі, як хвалі крынічнай пары,
Цераз луг, цераз свет паплывём на зары.
Ужо нашы прасторы
Там, дзе месяц і зоры.
Хутка ноч праміне,
У акне
Стала сіне, –
Час выходзіць дзяўчыне!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пахне спелай антонаўкай восеньскі сад - Максім Лужанін