Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш У каміна

– Што ж, камін зацяплю, буду піць…
– Няма жа ў цябе каміна.
Няма чаго, сябра, табе цяпліць.
– Мне без каміна агідна.
У холе складу з камянёў, буду піць…
– Нямашака ў цябе хола.
Няма дзе камін табе будзе зрабіць,
Спыні будаўнічы голад.
– Дзе-небудзь у хаце складу, буду піць…
– Нямашака ў цябе хаты.
Хопіць марай наіўнаю жыць,
Яны жа ва ўсім вінаватыя.
– Дзе-небудзь у поле складу, буду піць…
– Нямашака ў цябе ж поля.
Няма дзе пасеяць, няма дзе скасіць,
Няма дзе спазнаць алкаголю…
Гэту канструкцыю з кірпічоў,
З драўніцай, з масіўнай паліцай,
З крэслам, прытулкам бяссонных начэй,
З фота каханых, родных, сяброў
Толькі ў мроях імгліцца!
– Пераканаў.
Пакіну імжу:
Няма і не будзе каміна.
Але, сумленна табе я кажу,
Стаміў ты мяне, хлапчына.
Гэтыя словы… пустыя словы
Мякка казаць, дасталі!
Кругам ад іх ідзе галава…
Вып’ем?
– Нарэшце пра справу!

Верш У каміна - Максім Фядорчанка