Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Піяніст

Кіеў. Ноч. Дзесьці брэшуць сабакі.
Адбіваюць куранты час.
У кацялку і заношаным фраку,
Жуючы абцінкі каўбас –

Ад каўбас каштоўнейшых, з мяса –
Піяніст выходзіў з шато.
Яму знакам зорнага часу
Крыкі ўслед завадных пітухоў.

– Ну, а дома? – Вядома, што дома,
Не чакаюць: “знік бы, ці што”…
Ўсе бліны да апошняга комам,
Ў кулаку – не сініца, нішто…

– Пачакай… Так, можа, вярнуцца,
Накаціць, як учора, з гарла?
Хай рыдае наёмная муза,
Раз твая памерла-сышла!

Пастаяў піяніст на парозе,
Ноч паслухаў, гадзінік, сабак…
Па якой ён пайшоў дарозе
Я не ведаю, што і як….

Верш Піяніст - Максім Фядорчанка