Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На Кіеўскіх гарах



(пераклад з рускай мовы)

Вы чуеце, на Кіеўскіх гарах
Была вясна, але зіма вярнулася,
Вясна крыху на крызе паслізнулася,
І зноў зіма на Кіеўскіх гарах.

Вы чуеце, на Кіеўскіх гарах
Настала лета, ды вясна вярнулася,
А лета дзесьці лялечкай звярнулася,
І зноў вясна на Кіеўскіх гарах.

Вы чуеце, на Кіеўскіх гарах
Чакалі восень – а сустрэлі лета,
Свет сонцам ціхім ласкавым сагрэты.
І лета зноў на Кіеўскіх гарах.

Вы чуеце, на Кіеўскіх гарах
Была зіма, ды восень павярнулася,
Паветра лістападам агарнулася,
І восень зноў на Кіеўскіх гарах.

Вы чуеце, на Кіеўскіх гарах…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш На Кіеўскіх гарах - Максім Фядорчанка