Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ля чары

(пераклад з рускай мовы)

Пра з’яўленне новай катастрофы
Мне даўно герольды пратрубілі,
Эпітафій прагучалі строфы
І паніклі на маёй магіле.

І даўно мая забыта памяць,
Параслі травою мае сцежкі,
І мой дом, напэўна, кімсьці занят,
Чэрап круціць землякоп з усмешкай.

Кліча мяне Йорыкам, бадзяжкай,
Гладзіць белую круглявую даўбешку,
Тыкае ў мяне бляшанай пляшкай,
Закусіць дае мне сыраежкай.

Якім чынам, як я бачу гэта,
Чым, адкуль, з якога вымярэння,
Над магілай, ці з другога света,
Дзесьці ўзбоч ад гэткага здарэння…

Жыцця міг і вечнае збавенне,
Іншае быццё – не нашы мары.
Я пазнаў за крохкае імгненне,
Прычасціўшыся Святога з Чары.

Верш Ля чары