Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жывеш ня вечна, чалавек

Жывеш ня вечна, чалавек, –
Перажыві ж у момант век!

Каб хвалявалася жыцьцё,
Каб больш разгону ў ім было,
Каб цераз край душы чуцьцё
Ня раз, ня два пайшло!

Жыві і цэльнасьці шукай,
Аб шыраце духоўнай дбай.

І ў напружэньні паўнаты
Свайго шырокага жыцьця
Бяз болю, ціха зойдзеш ты
Ў краіну забыцьця.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Жывеш ня вечна, чалавек - Максім Багдановіч