Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Расстаёмся

Расстаёмся. Ужо – ні прычын, ні надзей.
Што прычын правады?!
Што надзей невады?!
Расстаёмся з табой не на час, не на дзень
Расстаёмся, як з вогнішчам іскра і дым,
Назаўжды расстаёмся, як з намі сляды.
Расстаёмся. Расстаёмся. Маўчанне між намі, як стогн.
Вольнасць. Вырваўся з рэчышча горды паток
I шпурляе каменнямі нам наўздагон.
Смага. Светлы, салодкі бярозавы сок
Са зламанай галінкі цурчыць на пясок.
Расстаёмся.

Верш Расстаёмся - Людміла Паўлікава