Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Трыялет

Цані імгненне кожнае жыцця,
бо і жыццё ў нас — адно імгненне.
Яшчэ — юнацтва, а ўжо — сталенне…
Цані імгненне кожнае жыцця,
каб потым не замучыла сумленне,
душа каб не крычала з небыцця!
Цані імгненне кожнае жыцця,
бо і жыццё ў нас — адно імгненне.

Верш Трыялет