Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Шматпакутная зямля

Радзіма – беларуская зямля.
Ты зведала пакуты і трывогі.
Зняважанай і спаленай была,
Тапталі гонар твой не раз чужыя ногі.
Ды кожны раз, нібы вясновы сад,
Адрынуýшы зіму і ліхалецце,
Расой амыýшы боль і горыч страт
Ты апраналася ý пяшчотны белы квецень.

Хай не кране твой лёс Хатыні звон,
Чарнобыля не трэба і разрухі.
Упэýнена, з вятрамі наýздагон
Змятай з зямлі сатлеýшы попел скрухі.
Святая, нескароная зямля!
Ты гонар наш, надзея і апора.
Рукою цвёрдаю ý працоýных мазалях
Нас уратуеш у будучым ад гора.

Верш Шматпакутная зямля - Людміла Цітко