Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Падзяка Школе Мастацтваў

Калі іду па Камсамольскай,
Міжволі запаволю крок.
Пачуўшы гукаў адгалоскі,
Успомню першы свой урок.
Тут спасцігала з захапленнем
Чароўнага мастацтва свет.
Штодзённай працай і натхненнем
Спазнала музыкі Сусвет.

Я з лёгкім сумам і зайздросцю
Правожу позіркам дзятву,
Што з бестурботнай весялосцю
Нясуць, хто скрыпку, хто трубу.
Магчыма, хтосьці пад прымусам
Патрабавальных тат і мам
І іншы раз гульня-спакуса
Шапне: “Навошта гэта вам?”

Маўляў, усё гэта сантыменты,
Дарэмна змарнаваны час.
Пакінь другім апладысменты,
Зрабіўшы школе рэверанс.
Гані ты прэч такія думкі!
Імчы хутчэй у школьны клас!
Настаўніку, як падарунак,
Сыграй без фальшу сціплы вальс.

Сустрэне ён усмешкай шчырай –
Дарадца, сябар, педагог,
Як птушку выпусціць у вырай:
“Я навучыў усяму, што мог”.
Ніколі ты не пашкадуеш
Аб тым, што музыка з табой.
Не раз у душы сваёй адчуеш
Задавальненне і спакой.

Зусім па-іншаму на дрэўца,
Што бачыш кожны дзень, зірнеш
І праз гады ў сваім сэрцы
Падзяку школе пранясеш.

Верш Падзяка Школе Мастацтваў - Людміла Цітко
«