Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ноты незакончанай мелодыі

*****************************************
Больш не хачу ні мёду, ні смуроду –
Сама з сабою ў згодзе жыць хачу!
Пад гукі незакончанай мелодыі
Да зорак летняй ночкаю злячу…

Адзінаю, пяшчотнай і жаданай
Мяне каханы будзе называць.
Не прылячу я ў сны твае пад ранак,
А, можа, і заблукаю ў іх – як знаць…

Табе ўсяго найлепшага жадаю.
За тое, што кахала, выбачай…
У яблынева-пенным садзе мая
Пялёсткамі злятае мой адчай…

Не трэба твайго мёду і смуроду,
Сыду далей ад гора і бяды
І ноты незакончанай мелодыі
Пакіну ў тваім сэрцы назаўжды…
17.06 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ноты незакончанай мелодыі - Лёля Богданович