Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жывыя сведкі…(светлай памяці мамы)

Жывыя сведкі…(светлай памяці мамы)
**********************************
Пра маму песцяць успаміны
Яе талеркі і відэльцы.
На жаль, не вернуцца хвіліны,
Якія лашчылі мне сэрца.

І тыя маміны шкарпэткі
Ужо каторы год нашу я:
Пяшчотных рук жывыя сведкі…
Парвуцца – тут жа зацырую.

Такія роўныя радочкі.
І колер падабраны дбайна.
Тут мама кожненькае вочка
Ў лагоду спавіла старанна.

Яны паўсюль са мой вандруюць.
Відаць, не выкіну ніколі.
Душу збалелую ратуюць
І сэрца стомленае гоюць…
16.03 – 2016г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жывыя сведкі…(светлай памяці мамы) - Лёля Багдановіч