Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясна завітала!

Вясна завітала!
*************************************
Вясна завітала ў кожны куточак,
Аблашчыла сонейкам кожны радочак,
Халодныя дахі і дрэваў галінкі,
Знямелую рэчку, гадзіны, хвілінкі.

І неба зрабілася чыстым адразу,
Блакітна-празрыстымі сталі ўсе сказы,
І птушкі спяваюць у кожным слупочку,
Даўжэйшым стаў дзень, карацейшаю ночка.

Учора варона што моцы крычала:
– Вясна завітала! Вясна завітала!
І кожнае сэрцайка песціць надзею –
Вясна толькі добрае, светлае сее.

Сады прыбярэ і абудзіць палеткі,
Пацешыць жанчыну святочнаю кветкай.
І я гэты верш нездарма напісала,
Хай свецяцца вочы –
вясна завітала!
1.03 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вясна завітала! - Лёля Багдановіч