Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У хвост і ў грыву!



У хвост і ў грыву!
*********************************************
Мой верш часалі ў хвост і ў грыву,
Мянялі словы і радкі.
Рэдактар надта быў шчаслівы
І задаволены такі.

Казаў, што ў дошку разаб’ецца –
Цукерка будзе, а не верш!
І загаловак мой, здаецца,
Ён памяняе перш-наперш.

Праз пэўны час з’явіўся ў прэсе –
Пералапачаны, не мой!
Блукаю ў ім, нібыта ў лесе:
Сюжэт тут іншы і герой.

Рэдактар добра пастараўся –
Ані ў шапку не драмаў.
Адзін радок мой і застаўся –
Ён прозвішча не памяняў…
13.09 – 2014 г.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У хвост і ў грыву! - Лёля Багдановіч