Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Слава хлебаробу!

Слава хлебаробу!
*************************************
За ўраджай закончылася бітва –
Святкуе перамогу хлебароб!
Абрусам вышываным стол накрыты,
На покуці стаіць прыбраны сноп.

А на стале хлеб, соль – як падабае.
Прысмакаў розных – не пералічыць!
І гарманіст удала вельмі грае,
І песня разудалая гучыць.

І сонейка ласкавае смяецца.
Святкуюць вёскі, аграгарадкі.
Без хлеба Беларусь не застанецца,
Як хлебароб руплівы ў нас такі!
27.08 – 2015г.

Верш Слава хлебаробу! - Лёля Багдановіч