Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сэрцайка плача…(памяці мамы) песня

Сэрцайка плача…(памяці мамы) песня
********************************
Белай завеяй, белай звеяй
Зімачка скача.
Глухне зямелька, рэчка нямее,
Сэрцайка плача…
Не адшукаць мне маміну сцежку
Ў гэтай завеі.
Снег замятае маміну стрэшку –
Нашы надзеі.

Пр: Падае, падае, падае снег –
Белая казка.
Быццам гукае ў дзяцінства мяне
Маміна ласка.
Падае, падае, падае снег
Над сенакосам.
Там, дзе блукаюць дагэтуль у сне
Маміны вёсны.

Што ж ты начуеш, любая мамка.
Не ў роднай хаце.
Выбегу ноччу, стану на ганку,
Буду гукаці.
Месяц з-за хмары выгляне сонны,
Зоркам не спіцца.
Я спадзяюся, што мне сягоння
Мама прысніцца…
пр:
4.01 – 2016г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сэрцайка плача…(памяці мамы) песня - Лёля Багдановіч