Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пра суседку і мядзведку

Пра суседку і мядзведку…
*******************************
У слязах прыбегла ўчора
Да мяне Пятрова Лора:
Гора горкае ў суседкі –
У градах бегае мядзведка.
З ранку трускае да ночы
Гарбузы і агурочкі,
І радыску, і турнэпс –
У хуткім часе і бульбу з’есць.
Пазгрызала карані –
Не наелася ані.
Потым вылезла на волю –
Усю патрушчыла фасолю.
Ля клубніцаў пасядзела
Ды палову ягад з’ела.
Гэтак кожны дзень шчыруе
І ў вус сабе не дуе.
А суседцы нашай гора –
Дык парайце ж цётцы Лоры,
Дайце нейкія даведкі,
Як пазбавіцца мядзведкі…
17.06 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пра суседку і мядзведку - Лёля Багдановіч