Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Барысаўшчыне 90!!!

Барысаўшчыне 90!!!
***************************************
Чарневічы і Зембін, Лог дубовы,
Мсціж, Навасады і Зялёны бор –
На ручніку Барысаўшчыны словы,
Пяшчотаю спавіўшыя узор.

Пр: Барысаўшчына – спадчына, радзіма,
Нябёсаў талісман, палёў абрусы.
Ты – наша моц, наш гонар, наша сіла,
Калоссе ў снапочку Беларусі.

Тут возера Палік – жывы наследнік
Прыроды першабытна-дзіўных скарбаў,
Бярэзінскі вянчае запаведнік
У арэоле каляровых фарбаў.
пр:
Забашавічы, Ніўкі, Ухалода –
Жыве тут працавіты, дружны люд.
І прыгажэе край наш год ад году,
Усмешкі расцвітаюць там і тут.
пр:
21.10 – 2014 г.

Верш Барысаўшчыне 90!!! - Лёля Багдановіч