Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адзіная, як маці!

Адзіная, як маці!
*************************************
Не трэба мовы роднае цурацца –
На покуце ёй месца, ля святых.
Я беларусам маю гонар звацца.
І памятаю продкаў я сваіх.

На мове роднай пела песні маці
І казкі баіла бабуля мне.
Дзяцінства ў вясковай нашай хаце
Дагэтуль прылятае да мяне.

Няхай сабе абутая ў лапці,
Ды зіхаціць, як зорачка, уначы.
Пяшчотная. Адзіная. Як маці!
І мы яе павінны зберагчы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (26 votes, average: 4,08 out of 5)

Верш Адзіная, як маці! - Лёля Багдановіч