Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Загана

Загана
Здаўна ў нас так павялося,
І жыць інакш не можам мы:
Падлізніцтва не, не звялося,
Хоць кніг напісаны тамы.
Яно ў нас проста квітнее,
Пранікла ўжо ў нашу кроў.
І з кожным годам маладзее,
Як ні гані – ня йдзе ў роў.
Напэўна, трэба і змірыцца,
Што ў старых няма зубоў.
Нам не да твару ганарыцца,
Але ж мы – нацыя рабоў.

Верш Загана