Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лавелас

Лавелас
Сустрэў таварыша па школе,
“Ну, як жыццё? – спытаў яго. –
Ці зелена ў цябе ў полі?
Дабіўся ў жыцці чаго?”
“Ды мо не горш, чым у суседа, –
Ёсць дзеці, жонка, ёсць і дах.
Напасцяў многа я не ведаў.
Вось з ціскам толькі не ў ладах.
Жыву, лічы што, на таблетках,
Здароў’е, бачна, не збярог.
Бо не любіў я жыць у клетках,
І без каханак жыць не мог.
Яны мне сэнсу прыбаўлялі,
Было мне з імі весялей.
Мне асалоду дастаўлялі,
Як у тым цырку дзю Салей.”
Я запрашаю яго ў госці:
“Па чарцы зробім, ёсць рагу.”
“Даруй, тэлефануе хтосьці.
Чакай, каханая, бягу!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Лавелас - Лявон Кравец