Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бізнесмен

Бізнесмен
Лявон заняўся новай справай,
Ён бізнесменам цяпер стаў.
І акуляры з моднаю аправай
Ужо ў пачатку ён прыдбаў.
Ён доўга думаў чым заняцца,
Чаму аддаць прыярытэт.
Ды не прыйшлося сумнявацца,
Бо дапамог тут інтэрнэт.
І бізнес выбраў ён даходны –
Каменне за мяжу збываць.
Усякі будзе тут прыгодны,
Тут вельмі цяжка прагадаць.
Багацця гэтага хапае
У кожнай вёсачцы у нас.
І канкурэнт той не чапае,
Бо ён камення не прыпас.
Пайшло ў яго ўсё цудоўна,
Прыбыткі добрыя былі.
Але праз год які раптоўна
З палёў прапалі камяні.
Паспрабаваў розных прыёмаў,
Ды, камень, кажуць, хоць расце,
Да камерцыйных ён аб’ёмаў
Ну аніяк не прырасце.
Усе ўжо вёскі ён аб’ехаў,
Усюды “не” – адзін адказ.
Калі да вас ‘шчэ не даехаў,
Чакайце, будзе і ў вас.
Вы яму, людзі, паспрыяйце,
Жыве ж на хлебе і вадзе.
Яму камення назбірайце,
Ён жа ў мінус упадзе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бізнесмен - Лявон Кравец