Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Безліч рэчаў няўцямных і простых



Безліч рэчаў няўцямных і простых
Прабіваецца ў мроі мае:
Боль, пакуты, узрушанасць, ростань
I – каханне маё да яе…

Смутак, роспач ды радасці ў свеце
Не заўжды разбярэш – дзе чые.
Асабістае ж – толькі ў смерці
I ў каханні маім да яе.

Хай губляю прытомнасць я ў скрусе,
Хай дзяўбе мяне лёс і цкуе –
Толькі вольнасцю не паступлюся
I каханнем маім да яе!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Безліч рэчаў няўцямных і простых - Лявон Баршчэўскі