Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Каб ведаў хто

Каб ведаў хто, як я баюся
Згубіць адзінства ў сабе,
Згубіць усё то, чым ганаруся,
Згубіцца ў жыццевай журбе.

Каб ведаў хто, як я шукаю
Падтрымкі ад сваіх сяброў…
А адзінота забівае,
Ільецца вольных думак кроў.

Каб ведаў хто, аб чым я мару,
Чаго я дасягнуць хачу,
Знайшлі б што новае ў твары,
Пазналі б за чым я сачу.

Каб ведаў хто, якія думкі
Мяне пранізваюць штораз,
Якія бачу я малюнкі,
Чым я жыву ў гэты раз.

Каб ведаў хто, як я баюся
Згубіць адзінства ў сабе,
Забыцца, да чаго імкнуся,
Закончыць шлях свой ў зямле…

Верш Каб ведаў хто - Лізавета Танана