Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты не мастак! Ты не ствараеш цуд

Ты не мастак! Ты не ствараеш цуд,
Узяўшы фарбы з неба… Ты шукаў
Гармонію жыцця так доўга тут….
Ідэямі хварэў…Не напісаў…

Ты не паэт! Між згубленых радкоў
Не прачытаюць, не убачаць сэнс
Твае сябры дарослыя або
Малыя дзеці… Ды зарэжа “цэнз”…

Не рок-звязда, а так…ледзь бачны след
Ці мляма на падлозе… Ты хутчэй
З гітараю хадзячы рыфма плеD,
Ніж будучы музыка… І яшчэ

Не лекар ты! Каго вярнуў да нас
На гэты свет, каму збавення даў
Ад чар хваробы? Зноў маўчыш? Ты згас…
Як гэта свечка ты згарэў…сканаў.

27.02.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ты не мастак! Ты не ствараеш цуд - Лірык Вінадорскі