Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Пад канец зімы

Павязала цеплы шалік,
У кішэнях рукі грэла;
Джынсы шэрыя дрыжалі.
Пад канец зімы хварэла.

Адбівала льдзінкі-ноткі,
Усё з акна на двор глядзела.
Хто яна? Худая котка…
Ды яшчэ і захварэла.

І чыя? Сама, звычайна,
Па сабе… Хіба хацела
Быць адной з гарачым чаем?…
Па вясне яна хварэла…

5.03.2012

Верш Пад канец зімы