Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адхаркаю любоў

Я адхаркаю любоў…
“У нас больш не будзе зноў”…
Больна. З воплямі крыві
І з усімі марамі…
Рэч насамрэч не твая –
Хто я, дзе я і чыя.
І мая справа не ў тым,
Кім і як ты даражыў.
І што бачна там, здалёк?
Я не дрэнны матылёк
І я збочу ад цябе.
Ты не мой?! Ты не па мне!!!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адхаркаю любоў - Лілі Заічы