Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адзінокая жанчына

У вялікай кватэры, як у лесе, пустынна.
Быццам блізкая зорка, – цыгарэта гарыць.
Пазіраю самотна я вачыма пустымі.
I не ведаю нават, што табе гаварыць…

У сутонні пакоя заціхае мой голас.
У бакалах віна раствараецца час.
За сцяною пра шчасце нам пяе радыёла.
Я люблю тую песню, ды яна не пра нас…

Гваздзікі паміраюць на канапе ад смагі.
Гасне ў зрэнках начы цыгарэта мая.
Мне цябе палюбіць не хапае адвагі.
Толькі жыць без цябе больш не здолею я…

Ты любові маёй прычына.
Зразумеў нарэшце я:
Адзінокая жанчына,
Ну чаму ты нічыя?
Ты любові маёй прычына.
I шкадую вельмі я:
Адзінокая жанчына,
Ну чаму ты не мая?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адзінокая жанчына - Леанiд Пранчак