Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У горад! Хлебам не кармі

У горад! Хлебам не кармі…
(Дзе абжывуцца – там папросяць.)
Слабеюць нашы карані,
I кроны меней пладаносяць.

Прыедзе брат і той, глядзі,
Мне пальцам торкае у грудзі:
– Ты па рэдакцыях хадзі…
У горад едзь… Праб’ешся ў людзі…

Яшчэ мой розум не зачах…
Ці мне за славаю ганяцца?
Адкуль мне ў людзі прабівацца?
Я на людскіх заўжды вачах.

А я прывык, як мой народ,
Мець ясны клопат пажыццёвы.
Я перажыў з ім недарод
I зноў пасеяў хлеб і… словы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У горад! Хлебам не кармі - Леанiд Галубовiч