Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дай прачнуцца ў тваіх далонях!

Дай прачнуцца ў тваіх далонях!
Дай забыцца ў тваіх вачах!
Хай да смерці мяне палоняць
Думы светлыя па начах.

Нават раніцы я не рады.
Я люблю гэты боль начэй.
Дай мне вытрымкі, дай мне рады
He закрыць на цябе вачэй.

Як дажыць гэты дзень да ночы,
Ноч пражыць з табой давідна?
Асляпі мне далонямі вочы –
Ты да дня мне адна відна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дай прачнуцца ў тваіх далонях! - Леанiд Галубовiч