Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мароз і сонейка

Мароз і сонейка. Раство.
Бы казка, гожае.
На ўсім навокал – хараство
і ласка Божая.

Краса прыцягвае пагляд
і ў даль збялелую,
і ў блізь – квітнёвы зімні сад,
пялёсткі белыя.

І ў высь, што ззяе і пяе –
бы ўвекавечвае
мільён брыльянтавых калье,
што свет расквечваюць.

І ўніз – у цень ссінелы дрэў
афіанічаных.
І дорыць слёзы-неспадзеў
душы-аблічыне

І шчасце існае – удых
і выдых – воблачкам…

Ісці б ды йсці… у нікуды…
па снежных тропачках…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мароз і сонейка - Lazzaro