Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гулёна-дождж адзначыў Спас

Гулёна-дождж адзначыў Спас:
удзень “паддаў”- і зноў падліў,
а ўноч, абрынуўшы, ураз
атрос у садзе ўвесь “наліў”.

Засеяў “сонцамі” траву-
нібыта збожжа сыпануў-
і лёг, паклаўшы галаву
на залатую “збажыну”.

І стала светла на душы
і трошкі сумна. Быццам дождж
не толькі сад узварушыў,
а і ападаў-мараў кош.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Гулёна-дождж адзначыў Спас - Lazzaro