Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чароўная восень

Чароўная восень. Кастрычнік, а сцюжы – ніякай.
Далонейкі лісця прасвечвае сонца рэнген. Надвор’е
такое… такое…, што… “Божанька, дзякуй!” – за ціхае
шчасце – прымаць па глытку гэты дзень.

За простую радасць і смак ад жыцця-існавання пад
сінню крыштальнаю, пад залаценню манкой. За
ветрыка ласку, за хваляў цяпла цалаванне, за міласць
прыроды, лагоду яе і спакой.

О, дзякуйце неба за тое, што мір спасылае! Шануйце
зямлю, што дае вам і хлеб, і пітво! І слаўце Тварца!
Паглядзіце: ад краю да краю цудоўныя справы Яго, і
на ўсім – хараство!

10.10.2014

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чароўная восень - Lazzaro