Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПАЭТ

Такога творчага натхнення
не бачыў свет з часоў стварэння.
Упаўшы ў поўную адключку
ад рэчаіснасці зямной,
паэт страчыў, схапіўшы ручку
у трансе леваю нагой.
Віват! Жаданы верш – гатовы.
Паэт перачытаў яго,
ускінуў са значэннем бровы
ды мовіў: “Пойдзе! О-го-го!”
Якая зоркасць у паэта…
Верш напрасткі пайшоў у Лету.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ПАЭТ - Лашкевіч Фёдар