Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пра май



Коўш Мядзведзіцы
вісіць над уваходам
у родны дом.
Нашы вішанькі
схіліліся над плотам.
За вуглом –
дзве фігуры.
Шэпча ноч ім таямніча
штось пра май…

Коўш – за хатай.
Маці кліча!
Усё!
Бывай!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пра май - Ларыса Віннікава