Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Благаславенны край наш

Благаславенны край наш, ад азёраў сіні!
Лугоў раздольле ды шырокі стэп,
Сынам даючыя жыцьцё жанчыны
І нівы, родзячыя хлеб…

Благаславенныя лясы нашы і рэкі,
Наш белы сад, блакітныя ляны,
Благаславенныя заўсёды і навекі
Краіны нашай верныя сыны…

Адвечныя шляхі маёй айчыны,
Мячы і кнігі Белае Русі
І гарады, дзе родзяцца Скарыны,
Сялібы, скуль выходзяць Кастусі…

Благаславенныя старыя ў пушчах дрэвы
І мовы роднай найсьвяцейшы скарб,
Старой зямлі старэйшыя напевы
І продкі нашы, што ў курганах сьпяць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Благаславенны край наш - Ларыса Геніюш