Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У чаканні зімы

“У чаканні зімы”
Шэрае неба хмары гайдае
Сумную песню вецер спявае
Рэдка знянацку з-за небасхілу
Выгляне сонца пужліва
Сум і маркота, холад і дожд
Стукае сэрца тужліва
Лісьце зчарнела, травы пажоўклі
Стог адзінокі ў полі стаіць
Песні птушыныя ў лесе замоўклі
Клін запаздалы ляціць
Дзесьці знікае ў малочным тумане
Быццам ляцеў і няма
Хутка знямелую землю накрые
Белаю коўдрай зіма.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У чаканні зімы - Кот Мікалай