Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ты ведай, – у час няпраўды і бязвер’я

Ты ведай, – у час няпраўды і бязвер’я,
Калі пануе злоба.
Цяжэй ў сьвеце заставацца,
У душэўнай раўнавазе.

Ты добра ведаеш сама, куды знікае горач,
Ад болю перажыткаў –
Зласліўца тоіцца ў цішы,
Бярэ ў аблогу курчаў.
І ланцугамі душыць,
Ды жыцьцяздольным заставацца мушыць.

Змагаешся са злом…
З маны парокам на адной назе,
Хлусіць сабе надумаў,
Пачуцці навучыўся нішчыць:
– Жадаеш?
– Навучу цябе.
Дык ведай рэч адну, мой любы сэрцу дружа.
Каб забіваць было каго,
Патрэбна на пачатку вырасьціць яго,
І сэрцам прыкіпець,
Важдацца з ім, хацець,
Пачуцьцяў шчырых хвалю – ўтрапёна.

Свой разум на імгненьне сьцісну,
Дам волю для душы,
Укленчу шчасна, безадказна
І сьхібіць сэрцу не дазволю,
Бо пакахаць прыйшоў той час вясны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ты ведай, – у час няпраўды і бязвер’я - Кірыла Цярэшка