Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Маналёг – Частка ІІ (Увесь сьвет – тэатр)

Жыць ці ня жыць? Пытаньня ня ўзьнікае.
А вось пытаньне: быць мне, ці ня быць
Акцёрам, што па п’есе адгуляе
Жыцьцё, каханьне… Будзе нават жыць…

Жыць сваёй рольлю – яго роля.
Да, жыць! Ніколі не гуляць!
Бо сьвет тэатр. Людзі ў ім акцёры
І кожнаму – сваю палову адгуляць.

Бо ў кожнага з нас будзе свая п’еса,
Свая трагедыя, ці мабыць нават драма.
Гратэск ці паяц? Келіх мой дап’ецца.
Маё жыцьцё і роля. Мая карма.

Тут можна адмаўляць ці пагаджацца,
Спрачацца, хлусіць, зноўку адмаўляць.
Даказваць ці проста ўстрымацца.
Галоўнае – у партэры не стаяць.

А роляў маленькіх ня будзе,
Бо кожны – галоўны герой.
У спакоі, у радасьці, смуце
Ён час адгуляе свой.

У гэтым аркестры няма першай скрыпкі,
Гудзіць кантрабас і сьпявае віёла.
Удар па літаврах і сьветлыя блікі
Талерак на флейтах. Вось гэта акцёры!

І там не адзін. Іх мільён, іх мільярд.
Бо колькі музык – так столькі акцёраў.
Адзін за адным – увесь аркестар у рад.
Рэжысёраў няма, тут няма і кіроўцаў.

Тут кожны кіроўца, акцёр, рэжысёр…

Верш Маналёг – Частка ІІ (Увесь сьвет – тэатр) - Кірыл Кавалёнак