Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Белая воля

Мы шчыльнымі выйдзем радамі,
Як продак-ліцьвін нам казаў.
Штандарт бел-чырвоны зноў з намі,
Нам волю ніхто не зьвязаў.

Нялёгка пакрыўдзіць лицьвіна,
Але ж адбылося такое.
ізноў падымаем штандарты,
ідзем рыхтавацца да бою.

Ізноў запалаюць пажары,
Мы б’емся за бацькаву кроў.
А ў сэрцы, няспынным цяжарам,
Гарыць да Радзімы любоў.

Пакуль на зямлі нашай вораг,
Да спакою я не імкнуся.
і я назаву Ўсю краіну,
Радзіму маю – Чорнаруссю.

Пакуль жа палаюць пажары,
Мы чорныя будзем, як дым.
Да чорнага бруд не прыстане,
Здабудзем мы волю ўсім.

А толькі мы волю здабудзем,
Падымецца белы наш сцяг.
Над нашай краінай уздымецца
Сьвітанак новага дня.

І вось, тады зноЎ апынемся,
Мы белымі, быццам мы снег.
Тады станем мы Беларуссю,
і будзем такімі спрадвек.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Белая воля - Кіра Хорт