Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хачу з табой хутчэй спаткацца

Хачу з табой хутчэй спаткацца,
Збіраю зраніцы валізку,
Чакай мяне, буду спяшацца,
Матулі напішу запіску
Аб тым, што можа атрымацца,
І мне ты станеш самым блізкім.
Што будзеш побач прачынацца,
Штовечар да мяне вяртацца
І задаволена ўсміхацца,
Як прыйдзе час схіляцца нізка
Над сына нашага калыскай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хачу з табой хутчэй спаткацца - Кася Ганчарык