Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тваіх словаў гарачых

Тваіх словаў гарачых
Пазбіраю я гукі
Каб сцюдзёнаю ноччу
Зімою праслухаць.
Раскладу па кішэнях
Каб заўсёды са мною
Былі словы кахання
Гэтай доўгай зімою.
Каб вугельчыкам шчасця
У мароз сагравацца
Калі скажаш ты раптам
Што нам час развітацца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Тваіх словаў гарачых - Кася Ганчарык