Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Раве над морам, б’е віхура



Раве над морам, б’е віхура,
За валам вал, нібы гайня.
Ды толькі б як не выла бура –
Жыве па-свойму глыбіня.

Там мір святла, там спеюць сілы,
Там свой заўжды, глыбінны свет…
Вось так і ты для справы мілай
Настрой душу сваю, паэт.

Хоць як шалеюць злыдні свету,
Хоць як вярзуць на нас і час –
Ісці на свой маяк да мэты –
Такі ў паэта свой наказ.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Раве над морам, б’е віхура - Кастусь Кірыенка