Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Марыська чарнаброва, галубка мая

Марыська чарнаброва, галубка мая,
Гдзе ж падзелася шчасце і ясна доля Твая;
Усё прайшло – прайшло як бы не бывала,
Адна страшэнна горыч у грудзях застала.

Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці
Дай ў прадвечнага саду вялеў прападаці,
То мы прападзем марна, но праўды не кінем,
Хутчэй Неба і шчасце, як праўду, абмінем.

Не наракай, Марыся, на сваю бяздолю,
Но прыймі цяжкую кару прадвечнага волю,
А калі мяне успомніш, шчыра памаліся,
То я з таго свету табе адзавуся.

Бывай здаровы, мужыцкі народзе,
Жыві у шчасці, жыві у свабодзе,
І тым часам спамяні Яську тваго,
Што загінуў за праўду для дабра Тваго,

А калі слова пяройдзе ў дзела,
Тады за праўду станавіся смела,
Бо за адно з праўдай у грамадзе згодна
Дажджэш, Народзе, старасці свабодна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Марыська чарнаброва, галубка мая - Кастусь Каліноўскі