Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нахлынула, як ліўні ўсіх стагоддзяў

Над краем гэтак міла-міла
Увесну сонейка свяціла –
Свіціўся ліст, свіціўся свет.
I быў для сэрца не замкнёны,
I быў душою бласлаўлёны
Птушыны свіст і траўны цвет.

Уранку гэтак ветла-ветла,
Уранку гэтак светла-светла
Зырчэў туман, трымцеў прамень.
I з промнем гэтым заручоны,
Надзеяй ціхай пазлачоны,
Прыходзіў дзень, праходзіў дзень…

Дык не маніце, дык скажыце,
Што перапёлка змоўкла ў жыце,
Што восень лісця намяла,
Што нешта ў свеце адбылося,
Што нешта ў свеце не збылося
I што чаромха адцвіла.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Нахлынула, як ліўні ўсіх стагоддзяў - Кастусь Цыбульскі