Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Арэлі дзяцінства

Абмытыя дажджом
дзіцячыя арэлі
пелі
і песцілі
таго, каго
сустрэлі
праз дваццаць год:
не белабрысым хлапчуком,
а юнаком
са сталым сэрцам…
Абмытыя дажджом
дзіцячыя арэлі
старэлі
і не пазналі ўжо
таго, каго
сустрэлі
праз дваццаць год…
I раптам
пець-рыпець
арэлі перасталі,
напэўна,
юнака
таго
яны пазналі…
Ляжыць мая рука
на іх
халоднай сталі…
Ды гушкануўся ўміг,
нібы грыбочак,
мой белабрысенькі
малы сыночак.

Верш Арэлі дзяцінства - Кастусь Цыбульскі