Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шчаслiвыя хвiлi насталi

Шчаслiвыя хвiлi насталi
Ў душы запалаў агонь.
А помнiш, як мы iх чакалi,
Iсцi каб далонь у далонь,
Каб сэрцы затрапяталi,
Каб раем здалося жыццё,
Каб птушкi нам вечна спявалi,
А гора пайшло ў небыццё.
Давай мы з табою забудзем
Усё, што мiнула-прайшло.
Былое не ўспомняць людзi,
Яно ўжо травой парасло.
Закрый на iмгненне вочы –
I мы паляцiм да зор
Блукаць сярод яснае ночы
Ў бясконцы шырокi прастор.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шчаслiвыя хвiлi насталi - Кацярына Самусенка