Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыві



Сярод дзяцей,
Сярод людзей,
Сярод нябачаных прывідаў
Цябе я адшукаю, мілы,
Цябе знайду я зноў
Сярод снягоў,
Сярод забытых часам сноў
І моў, пакінутых людзьмі
Ты толькі, мілы мой, жыві!
(Ды толькі бы хапіла сіл)
Жыві, трымайся за жыццё,
Жыві, усім смерцям на злосць
Ва ўсіх трывогах і журбе.
У ціхай памяці, у сне
Сустрэну, любы, я цябе.
У гэтым свеце злым і сівым
Цябе я адшукаю, мілы,
Ды толькі ты чакай мяне!..



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Жыві - Кацярына Парыжаская