Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыццё і скон – адзін закон

Жыццё і скон – адзін закон,
І журавы лятуць на поўнач.
Любоў, пісаная спакон,
Заўсёды застаецца побач.
Жыццё і скон: маўчыць зямля –
У неўгамонным стракатанні.
Але заўсёды тут, каля –
Нябёсаў сонечныя длані.
Жыццё і скон? Любоў вышэй.
І быццам белая лілея
Цвіце надзея між грудзей:
Душа ў тым коле ацалее.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жыццё і скон – адзін закон - Кацярына Глухоўская